Звярніся да Марыі актам прысвячэння Яе Беззаганнаму Сэрцу. Потым, час ад часу, вяртайся ў малітве да гэтых словаў акту прысвячэння. Акт асабістага прысвячэння Беззаганнаму Сэрцу Марыі O Беззаганнае Сэрца! У еднасці з Сэрцам Езуса, Твайго Наймілейшага Сына, я прысвячаю сябе і аддаюся Табе цалкам і бяз рэшты, клічучы: О Сэрца Марыі, я цалкам належу Табе і ўсё, што я маю, Тваё. Твайму Беззаганнаму Сэрцу я прысвячаю сваё жыццё і сваю дзейнасць, пачуцці і думкі, даброты духоўныя і матэрыяльныя, натуральныя і звышнатуральныя, вонкавыя і ўнутаныя, прамінаючыя і трываючыя, маё мінулае, цяперашняе і маю будучыню – бяз рэшты – мой час, жыццё, вечнасць, неба, сэрца, цела, душу, асобу і ўсю маю сутнасць – усё. O Сэрца, палаючае Божай любоўю, я цалкам пакладаюся на Цябе і давяраюся Табе. Будзь маім святлом і моцай, маёй апорай і дапамогай, адпачынкам і прытулкам, радасцю і жыццём, маім заступнікам і маім усім пасля Найсвяцейшага Сэрца Езуса, майго Валадара і Улюбенца. Амэн.
  Дар Фацімскага Сакратарыяту для тых, хто далучаецца да малітоўнага Штурму.    У інтэнцыі кожнага з Вас у першыя суботы месяца, на працягу ўсяго года, будзе цэлебраваная св. Імша ў Санктуарыі Маці Божай Фацімскай у Закапаным.    Акрамя гэтага, напрыканцы кожнага года, сьпіс усіх асобаў, прымаючых удзел у Малітоўным Штурме ў Адной Інтэнцыі, будзе складзены ля стопаў фігуры Маці Божай у Фаціме ў Капліцы Аб’яўленняў, а таксама будзе адпраўлена св. Імша з просьбай аб Божым блаславенстве і апецы Маці Божай Ружанцовай з Фацімы.
  Мы прагнем Твайго адкрытага сэрца, таму не кажам пра дакладную форму малітвы ці форму ахвяры і пакуты. Мы не кажам таксама пра вымярэнне дзён тыдня або дакладнай гадзіны. Важна, каб Ты насіў у сваім сэрцы ўказаную Інтэнцыю, каб памятаў пра яе і ў любы час і ў любым месцы напоўніў яе дабром: думкай, словам або ўчынкам. Далучаючыся да малітвы ў Адной Інтэнцыі, ты адкрываеш сэрца, каб, памятаючы, пра Інтэнцыю, зрабіць якое-небудзь дабро. Мы не кажам тут пра нейкую дакладную малітву або форму ахвяры і пакуты. Не кажам пра вымярэнне дзён тыдня або дакладнай гадзіны. Важна, каб ты насіў у сваім сэрцы ўказаную Інтэнцыю, каб памятаў пра яе і ў любы час і ў любым месцы напоўніў яе дабром: думкай, словам або ўчынкам. Няма вызначанай меры; няма мінімуму, а тым больш максімуму. Кожны з нас можа вызначыць сабе нешта іншае, у іншым вымярэнні, у іншым месцы і ўмовах, але заўсёды ўзбуджаючы адну дакладную ІНТЭНЦЫЮ: „Каб Марыя была больш вядомая і ўлюбёная; каб свет пазнаў і выканаў Яе Заклік з Фацімы”. Молячыся аб тым, каб свет выканаў Заклік Маці Божай з Фацімы, мы не можам забыцца, што свет – гэта таксама кожны з нас. Таму гэтая дакладная Інтэнцыя павінна таксама і для нас стаць заклікам і выклікам, каб у будучыні чынам адказаць на просьбу нашай Маці. Мы верым, што супольная малітва будзе крыніцай моцы для іншых, але таксама і для кожнага з нас, якія ствараем супольнасць, з’яднаную адной ІНТЭНЦЫЯЙ.
  АДКАЗ ТОЛЬКІ АДЗІН. КОЖНЫ!   Кожны можа рабіць дабро, такімі стварыў нас Бог.   Кожнае дабро, нават найменшае і нікім, акрамя Бога, не заўважанае, мае значэнне. Так, як пустыня, хоць вельмі вялікая, але складаецца з пясчынак пяску, а акіян – з кропляў вады.   Таму адказ толькі адзін: кожны!  Кожны можа рабіць дабро, такімі нас стварыў Бог. Таму кожны, калі зробіць якое-кольвечы дабро і з’яднае яго з указанай інтэнцыяй, далучаецца такім чынам да Круцыяты. Кожны, кім бы ён не быў; кожнае дабро, хоць і найменшае і нікім, акрамя Бога, не заўважанае, далучанае да інтэнцыі, стварае духоўную скарбніцу Малітвы, да якой кожны без выключэння можа далучыць сваё зярнятка.   * Гіяцынта зайздросціла Луцыі, таму што яна магла прымаць святую Камунію і тым самым у поўні ўзнагароджваць Беззаганнаму Сэрцу Марыі. Шмат з нашых бліжніх, шмат з нас, па розных прычынах не можа прымаць св. Камунію, а тым самым прымаць поўны ўдзел у першых суботах месяца. Праз далучэнне да Круцыяты мы можам, аднак, паспрыяць таму, што гэтае набажэнства будзе яшчэ больш вядомым і практыкаваным. Такім чынам кожны можа мець свой удзел і паспрыяць надыходу трыюмфу Беззаганнага Сэрца Марыі. Дабро можа і павінен рабіць кожны!