Звярніся да Марыі актам прысвячэння Яе Беззаганнаму Сэрцу. Потым, час ад часу, вяртайся ў малітве да гэтых словаў акту прысвячэння.

  • Акт асабістага прысвячэння Беззаганнаму Сэрцу Марыі

O Беззаганнае Сэрца! У еднасці з Сэрцам Езуса, Твайго Наймілейшага Сына, я прысвячаю сябе і аддаюся Табе цалкам і бяз рэшты, клічучы: О Сэрца Марыі, я цалкам належу Табе і ўсё, што я маю, Тваё. Твайму Беззаганнаму Сэрцу я прысвячаю сваё жыццё і сваю дзейнасць, пачуцці і думкі, даброты духоўныя і матэрыяльныя, натуральныя і звышнатуральныя, вонкавыя і ўнутаныя, прамінаючыя і трываючыя, маё мінулае, цяперашняе і маю будучыню – бяз рэшты – мой час, жыццё, вечнасць, неба, сэрца, цела, душу, асобу і ўсю маю сутнасць – усё. 
O Сэрца, палаючае Божай любоўю, я цалкам пакладаюся на Цябе і давяраюся Табе. Будзь маім святлом і моцай, маёй апорай і дапамогай, адпачынкам і прытулкам, радасцю і жыццём, маім заступнікам і маім усім пасля Найсвяцейшага Сэрца Езуса, майго Валадара і Улюбенца. Амэн.