АДКАЗ ТОЛЬКІ АДЗІН. КОЖНЫ!
- Кожны можа рабіць дабро, такімі стварыў нас Бог.
- Кожнае дабро, нават найменшае і нікім, акрамя Бога, не заўважанае, мае значэнне. Так, як пустыня, хоць вельмі вялікая, але складаецца з пясчынак пяску, а акіян – з кропляў вады.
- Таму адказ толькі адзін: кожны! Кожны можа рабіць дабро, такімі нас стварыў Бог. Таму кожны, калі зробіць якое-кольвечы дабро і з’яднае яго з указанай інтэнцыяй, далучаецца такім чынам да Круцыяты. Кожны, кім бы ён не быў; кожнае дабро, хоць і найменшае і нікім, акрамя Бога, не заўважанае, далучанае да інтэнцыі, стварае духоўную скарбніцу Малітвы, да якой кожны без выключэння можа далучыць сваё зярнятка.
- * Гіяцынта зайздросціла Луцыі, таму што яна магла прымаць святую Камунію і тым самым у поўні ўзнагароджваць Беззаганнаму Сэрцу Марыі. Шмат з нашых бліжніх, шмат з нас, па розных прычынах не можа прымаць св. Камунію, а тым самым прымаць поўны ўдзел у першых суботах месяца. Праз далучэнне да Круцыяты мы можам, аднак, паспрыяць таму, што гэтае набажэнства будзе яшчэ больш вядомым і практыкаваным. Такім чынам кожны можа мець свой удзел і паспрыяць надыходу трыюмфу Беззаганнага Сэрца Марыі.
- Дабро можа і павінен рабіць кожны!