МЫ КІРУЕМСЯ ПРАГНЕННЕМ ВЫКАНАЦЬ ЗАКЛІКІ АНЁЛА АХОЎНІКА ПАРТУГАЛІІ І ФАЦІМСКАЙ СПАДАРЫНІ

 

  • УКАЗАННІ АНЁЛА З ФАЦІМЫ. Анёл дае нам указанне таго, што рабіць. Каб свет добра зразумеў указанні наконт набажэнства да Беззаганнага Сэрца Марыі, патрэбныя нашыя штодзённыя ахвяры, пост, утаймаванні цела, пакута з усяго, што толькі магчыма. Нам патрэбнае адкрытае сэрца, учынкі, зробленыя з любоўю, з усведамленнем вельмі дакладнай інтэнцыі.

 

  • Мы кіруемся прагненнем выканаць заклік Фацімскай Спадарыні, якая заклікае да штодзённай ружанцовай малітвы, а таксама да набажэнства да Яе Беззаганнага Сэрца.  Калі людзі выканаюць жаданні Марыі, у свеце запануе супакой, Расія навернецца, а таксама надыдзе трыюмф Беззаганнага Сэрца Маці Божай. Якія ж вялікія і цудоўныя гэтыя абяцанні. Заўважма, аднак, што перш чым Пастушкі з Фацімы – Луцыя, Гіяцынта і Францішак – атрымалі і з вялікай стараннасцю распачалі шлях ратавання грэшнікаў, які паказала Прыгожая Спадарыня з Неба, яны прайшлі шлях фармацыі пад кіраўніцтвам Анёла Ахоўніка Партугаліі. Гэты шлях з’яўляецца для нас паказальнікам, мы таксама не можам яго амінуць, калі жадаем удзельнічаць у плане, які накрэсліла Маці Божая.

 

„Нечакана мы ўбачылі перад сабой таго самага Анёла:

- Што вы робіце? Маліцеся! Шмат маліцеся! Сэрцы Езуса і Марыі жадаюць удзяліць праз вас (свету) шмат міласэрнасці. Увесь час ахвяруйце Найвялікшаму малітвы і ўтаймаванні. 
- Як нам утаймоўваць сябе? – спыталася я.


- З усяго, што толькі можаце, зрабіце ахвяру як кампенсацыю за грахі, якімі Ён зневажаны, і каб выпрасіць навяртанне грэшнікаў. Такім чынам вы сцягнеце супакой на вашую Айчыну. 

Я – Анёл Ахоўнік Партугаліі. Перш за ўсё пакорна прыміце і зносьце цярпенні, якія Бог вам пашле” (Успаміны С. Луцыі з Фацімы).

 

  • Мы не можам амінуць і не выкарыстаць гэтага фундаментальнага ўказання, якое даў Анёл Пастушкам, рыхтуючы іх да сустрэчы з Маці Божай. Калі гэтаму іх вучыў Анёл, значыцца гэта патрэбна, каб добра зразумець змест закліку Фацімскай Спадарыні. Таму, каб свет добра зразумеў указанні наконт набажэнства да Беззаганнага Сэрца Марыі, патрэбныя таксама нашыя штодзённыя ахвяры, пост, утаймаванні, пакуты з усяго, што толькі магчыма. Анёл не вызначыў Пастушкам колькі разоў у дзень, на працягу якога перыяду, што дакладна яны павінны рабіць сёння. Ён вучыць паводзінам, не літары закону, а адкрытасці сэрца, актам, учыненым з любові, з усведамленнем вельмі дакладнай інтэнцыі.

 

  • Мы вызначаем для сябе патрабаванні, накрэсленыя не законам, правілам, а сэрцам. Намі кіруе прагненне учыніць тое, што магчыма і не змарнаваць нават найменшай акрушыны дабра. Як часта асобы самотныя, з абмежаванымі магчымасцямі, хворыя, старэйшыя перакананыя ў тым, што ўжо нічога не могуць зрабіць для іншых. Аднак, дзякуючы свядомай інтэнцыі іх праца, цярпенне, самотнасць, боль могуць стаць бескаштоўнай ахвярай, як ахвяра і цярпенне Гіяцынты, за якія дзякаваў падчас беатыфікацыі ў 2000 годзе Ян Павел ІІ. Дзякаваў за яе малітву ў той час, калі Караль Вайтыла яшчэ не нарадзіўся. Як жа шмат гэтых скарбаў ёсць у нашых сем’ях, хатах, шпіталях, дамах апекі. 

 

  • Часам хацелася б большага, але трэба падумаць, ці большае заўсёды мае большую вартасць. Інтэнцыя і любоў могуць надаць вялікую вартасць таму, што малое. Вось, што сам Езус кажа сястры Луцыі:

 

„Гэта праўда, дачка мая, што шмат душаў пачынае, але мала хто скончвае, а тыя, што скончваюць маюць мэту атрымаць абяцаныя ласкі. Я, аднак, жадаю тых, што будуць практыкаваць пяць першых суботаў з мэтай узнагароды Беззаганнаму Сэрцу тваёй Нябеснай Маці, чым тых, што будуць практыкаваць пятнаццаць бяздушна і з абыякавасцю”. (Успаміны с. Луцыі з Фацімы).