Час схіліць калені і пачаць з малітвы, таму што ад яе распачынаецца ўсё, што добрае.
- Aктуальнасць закліку Маці Божай, які мы ўсё яшчэ не да канца пазналі, на які мы не адказалі і які не ажыццявілі.
„Памыляўся б той, хто думаў бы, што прарочая місія Фацімы скончылася. У Святым Пісанні часта можна ўбачыць, што Бог шукае справядлівых, каб уратаваць людскі горад, і тое самае Ён робіць тут, у Фаціме, калі пытаецца: “Ці хочаце вы ахвяравацца Богу, каб зносіць усе цярпенні, якія Ён пажадае вам паслаць як кампенсацыю за грахі, якімі Яго зневажаюць, а таксама, для навяртання грэшнікаў?” (Бэнэдыкт XVI, Фаціма 13 мая 2010 г.).
- Папа Пій XII, Павел VI, Ян Павел II, Бэнэдыкт XVI, Францішак прысвяцілі, згодна з просьбай Маці Божай: свет, Касцёл, Расію, святароў. Розныя краіны Еўропы і свету прысвяцілі сябе Беззаганнаму Сэрцу Марыі. Беларусь таксама была прысвечаная падчас Будслаўскіх урачыстацяў. Неразрыўна з актам прысвячэння звязаная ўзнагарода падчас набажэнства Пяці Першых Суботаў. Ці ў нашай краіне паўсюдна практыкуецца ўзнагараджальнае набажэнства ў першыя суботы месяца? Мы ўсе ведаем адказ і клапоцімся аб тым, каб было лепш.
- „Адкажам на пасланне з Фацімы! Фацімскае пасланне скіраванае да ўсяго Касцёла.
- Прыняцце паслання з Фацімы выражаецца перш за ўсё ў далучэнні да практыкавання першых суботаў месяца. Кожны, хто на працягу пяці чарговых першых суботаў будзе ў стане асвячальнай ласкі, прыме св. Камунію, памоліцца частку ружанца, разважаючы ў лучнасці з Маці Божай над ружанцовымі таямніцамі, маючы пры гэтым інтэнцыю ўзнагароды за грахі свету, станецца не гледачом, а актыўным удзельнікам гэтага паслання”. – Ліст Епіскапату Польшчы з нагоды 100-гадовага юбілею фацімскіх аб’яўленняў, 21 мая 2017.
- Усім нам патрэбныя святло, пакора, адкрытасць сэрца на голас Бога, каб выконваць Яго волю, а не сваю ўласную. Нам патрэбныя таксама духоўныя сілы і запал, каб час не згасіў полымя ў нашых сэрцах, каб не перамаглі людскія і чыста рацыянальныя рэцэпты таго, як ратаваць грэшнікаў, як клапаціцца аб супакоі ў свеце. Такая прыхільнасць нараджаецца ў малітве, асабліва супольнай.
„Сапраўды таксама кажу вам, што калі двое з вас на зямлі згодна прасілі б аб чым-небудзь, то станецца ім ад Айца Майго, які ў нябёсах. Бо, дзе двое ці трое сабраліся ў імя Маё, там Я ёсць сярод іх.” (Мц 18, 19-20).
- Задаючы ўвесь час пытанне “чаму так, а не інакш?”, мы не зменім сітуацыю, а тым больш свет. Час схіліць калені і пачаць з малітвы, таму што з яе распачынаецца ўсё, што добрае.
- Каб атрымаць, трэба прасіць, гэтаму вучыць нас Езус у Евангеллі.
„Прасіце, і будзе дадзена вам; шукайце, і знойдзеце; стукайце, і адчыняць вам. Бо кожны, хто просіць, атрымлівае; і хто шукае, знаходзіць; і хто стукаецца, таму будзе адчынена.” (Mt 7, 7-8).