Які змест Адной Інтэнцыі?
„Каб Марыя была больш вядомая і ўлюбёная; каб свет пазнаў і выканаў Яе Заклік з Фацімы”.
Якая мэта Круцыяты Адной Інтэнцыі?
Аб’яднанне ўсяго свету пры Беззаганным Сэрцы Марыі ў першыя суботы месяца.
Што я магу зрабіць дзеля гэтай мэты?
У любы момант зрабі і далучы да гэтай Інтэнцыі якое-небудзь дабро: малітву, ахвяру, пост, утаймаванне.
Апэль Фацімскага Сакратарыяту
Мы зразумелі, што каб выканаць просьбу Марыі адносне узнагароджання Беззаганнаму Сэрцу ў Першыя Суботы кожнага месяца,
Навіны чытаць далей
адной інтэнцыі
Навіны
Сакратарыят Фацімскі
- Zawierzenie Jednostki Wojskowej Komandosów Niepokalanemu Sercu Maryi w Lublińcu 4 stycznia 2025r.
- Nowość 2025 - medytacje video na pierwsze soboty - w formacie MP4 na Pendrive!
- 21 listopada. Niepokalane Serce Matki Kościoła - 60 rocznica papieskiego aktu.
- Poświęcenia Holandii Niepokalanemu Sercu Maryi w dn. 5 października 2024 w Eindhoven.
Адна інтэнцыя ў лічбах
6 кантынэнтаў
46 краіны
- запісаных дзяцей Марыі
Lp. | Ідэнтыфікатар | Імя | Горад | Паштовы індэкс |
---|
Важныя пытанні
Чаму: Круцыята Адной Інтэнцыі?
Час схіліць калені і пачаць з малітвы, таму што ад яе распачынаецца ўсё, што добрае.
Да чаго заклікае Маці Божая?
Заклікі Маці Божай, скіраваныя да свету ў Фаціме. Шлях паратунку для свету.
Чаму Адна Інтэнцыя?
АДНА, ДАКЛАДНАЯ ІНТЭНЦЫЯ ЯК ЗНАК ЕДНАСЦІ – ЯК ВЫРАЗНЫ ПАКАЗАЛЬНІК ШЛЯХУ
Адна інтэнцыя – гэта выразны паказальнік шляху, каб мы былі з’яднаныя, каб не згубілі з вачэй галоўнага, таго, што істотнае, калі мы прагнем адказаць дзеяннем на ўказанні нашай Маці.
Чаму такая форма штурмавання неба?
МЫ КІРУЕМСЯ ПРАГНЕННЕМ ВЫКАНАЦЬ ЗАКЛІКІ АНЁЛА АХОЎНІКА ПАРТУГАЛІІ І ФАЦІМСКАЙ СПАДАРЫНІ
УКАЗАННІ АНЁЛА З ФАЦІМЫ
Анёл дае нам указанне таго, што рабіць. Каб свет добра зразумеў указанні наконт набажэнства да Беззаганнага Сэрца Марыі, патрэбныя нашыя штодзённыя ахвяры, пост, утаймаванні цела, пакута з усяго, што толькі магчыма. Нам патрэбнае адкрытае сэрца, учынкі, зробленыя з любоўю, з усведамленнем вельмі дакладнай інтэнцыі.
Чаму такая інтэнцыя?
ЗАКЛІК БОГА
У 1712 годзе св. Людвік дэ Манфор піша: „Бог прагне, каб Яго Найсвяцейшая Маці была цяпер больш вядомая, больш улюбёная і больш шанаваная, чым калі-кольвечы.”
ПАЎТОРНАЯ ПРОСЬБА БОГА
Сфармуляванне, якое ўжыў св. Людвік, было амаль даслоўна паўторанае с. Луцыі праз Марыю ў Фаціме ў 1917 годзе: „Езус жадае выкарыстаць цябе, каб людзі Мяне больш пазналі і палюбілі.”
ВОЛЯ БОЖАЯ
Незвычайны сэнс, які вынікае са словаў святога Людвіка, фацімскіх аб’яўленняў, а таксама прагнення Божага Сэрца, з’яўляюцца для нас паказальнікамі шляху. Воля Божая ў тым, каб Маці Яго Сына была больш вядомай і улюбёнай.
Як доўга будзем штурмаваць Неба?
МЫ ПРАГНЕМ, КАБ УВЕСЬ СВЕТ З’ЯДНАЎСЯ Ў ПЕРШЫЯ СУБОТЫ ПРЫ БЕЗЗАГАННЫМ СЭРЦЫ МАЦІ
· пакуль у свеце не запануе супакой,
· пакуль Расія не навернецца і яе аблуды больш не будуць распаўсюджвацца па свеце,
· пакуль не надыдзе трыюмф Беззаганнага Сэрца Марыі.
Для тых, хто далучаецца
Хто можа далучыцца да Адной Інтэнцыі?
АДКАЗ ТОЛЬКІ АДЗІН. КОЖНЫ!
Кожны можа рабіць дабро, такімі стварыў нас Бог.
Кожнае дабро, нават найменшае і нікім, акрамя Бога, не заўважанае, мае значэнне. Так, як пустыня, хоць вельмі вялікая, але складаецца з пясчынак пяску, а акіян – з кропляў вады.
Якія абавязкі?
Мы прагнем Твайго адкрытага сэрца, таму не кажам пра дакладную форму малітвы ці форму ахвяры і пакуты. Мы не кажам таксама пра вымярэнне дзён тыдня або дакладнай гадзіны. Важна, каб Ты насіў у сваім сэрцы ўказаную Інтэнцыю, каб памятаў пра яе і ў любы час і ў любым месцы напоўніў яе дабром: думкай, словам або ўчынкам.
Як шмат атрымліваеш?
Дар Фацімскага Сакратарыяту для тых, хто далучаецца да малітоўнага Штурму.
Распачынаючы Круцыяту Адной Інтэнцыі…
Звярніся да Марыі актам прысвячэння Яе Беззаганнаму Сэрцу. Потым, час ад часу, вяртайся ў малітве да гэтых словаў акту прысвячэння.
Jak dołączyć?
Zgłoszenia przyjmujemy każdego dnia i o każdej godzinie!
Włączając się do Krucjaty Jednej Intencji, prześlij swoje:
1. Imię - zostanie wpisane do Księgi Krucjaty, która trafi do Sanktuarium w Fatimie; a w każdą pierwszą sobotę będzie za Ciebie odprawiana Msza św. w Polskiej Fatimie w Zakopanem,
2. Miejscowość z kodem pocztowym - zostanie zaznaczona na mapie portalu internetowego Krucjaty.
Mailowo
Napisz maila na adres wyświetlony poniżej:
jednaintencja@smbf.pl
Poprzez formularz
Kliknij przycisk i wypełnij on-line:
Listownie. Wyślij list na adres:
SEKRETARIAT
FATIMSKI
Os. Krzeptówki 14, 34-500
Zakopane
z dopiskiem "Jedna Intencja"