Як доўга будзем штурмаваць Неба?

МЫ ПРАГНЕМ, КАБ УВЕСЬ СВЕТ З’ЯДНАЎСЯ Ў ПЕРШЫЯ СУБОТЫ ПРЫ БЕЗЗАГАННЫМ СЭРЦЫ МАЦІ

  • У духу любові да Маці Божай, а таксама ўсведамляючы заклікі і абяцанні, дадзеныя Фацімскай Спадарыняй, Фацімскі Сакратарыят запрашае ўсіх далучыцца да малітоўнага штурму: „каб Марыя была больш вядомая і ўлюбёная; каб свет пазнаў і выканаў Яе Заклік з Фацімы”. Гэтая інтэнцыя з’яднала ўжо 100 тысячаў людзей у Польшчы і ў 27 краінах свету. Але як доўга будзе трываць наш духоўны штурм?
  • PПа-першае. Усе мы прысвяцілі сябе Беззаганнаму Сэрцу Марыі і таму мы павінны выконваць абавязкі, якія накладае гэтае прысвячэнне Сэрцу Марыі. Мы не можам адпачыць пакуль не выканаем тое, што актам прысвячэння мы запісалі ў Сэрцы Маці.
  • Па-другое. Мы будзем рабіць гэтую духоўную справу да таго моманту, пакуль увесь свет у першыя суботы не з’яднаецца пры Беззаганным Сэрцы Марыі, каб суцяшаць Сэрца Маці, каб выцягнуць усе шыпы з Яе Сэрца. Мы будзем штурмаваць да той пары, пакуль для кожнага не стане нормай, што ў першыя суботы, узбуджаючы ўзнагараджальную інтэнцыю, трэба паспавядацца, памаліцца Ружанец, зрабіць 15-хвілінную медытацыю і прыняць святую Камунію. Мы не спынімся, пакуль у сэрцах людзей, да якіх Маці Божая кіруе сваё пасланне, не народзіцца тая самая радасць, што ў сястры Луцыі, якая казала, што няма больш прыгажэйшага дня, чым першая субота, якую яны будуць чакаць з вялікай нецярплівасцю. 
  • Па-трэцяе. Як доўга нам трэба трываць у малітве, падказвае нам таксама сам змест Фацімскага паслання:

– пакуль у свеце не запануе супакой,
– пакуль Расія не навернецца і яе аблуды больш не будуць распаўсюджвацца па свеце, 
– пакуль не надыдзе трыюмф Беззаганнага Сэрца Марыі.

  • A таму, няхай з’яднае нас Адна Інтэнцыя, каб мы вымалілі гэтую ласку для сябе і для іншых, тады мы зменім ход гісторыі, уратуем цэлыя народы ад згубы, душы ад пекла, а свет ад войнаў. Дапаможам надыходу трыюмфу Беззаганнага Сэрца Марыі!