Які змест Адной Інтэнцыі?

„Каб Марыя была больш вядомая і ўлюбёная; каб свет пазнаў і выканаў Яе Заклік з Фацімы”.

„Езус хоча выкарыстаць цябе, каб людзі Мяне пазналі і пакахалі. Ён хацеў бы ўстанавіць у свеце набажэнства да Майго Беззаганнага Сэрца. Хто яго прыме, таму Я абяцаю збаўленне для аздобы Яго трону”. (Маці Божая, Фаціма, 1917 г.)

Ці патрэбная малітва ў гэтай інтэнцыі?

  • Пасля заканчэння Вялікай Фацімскай Навэнны па натхненні Фацімскага Сакратарыяту была распачатая новая справа, мэтай якой з’яўляецца аб’яднанне ўсіх вернікаў вакол інтэнцыі: каб Марыя была больш вядомая і ўлюбёная; каб свет пазнаў і выканаў Яе Заклік з Фацімы. Ян Павел ІІ прысвяціў свет Беззаганнаму Сэрцу Марыі ў 1984 годзе. Ці ёсць патрэба ў тым, каб у такой інтэнцыі распачынаць штурмаванне неба праз малітву, пост, ахвяру, утаймаванне цела або ўчынкі міласэрнасці?
  • Па-першае. Трэба вельмі моцна падкрэсліць, што гэта не чарговая ініцыятыва. Вяртаемся да гэтага прысвячэння з новай моцай. Гаворка не ідзе пра аднаразовае, хоць і ўрачыстае прысвячэнне Яе Сэрцу, але сістэматычнае, увесь час паўтаранае, у дакладнай форме прынятае набажэнства да Яе Сэрца. Таму таксама верныя прыхільнікі Марыі павінны горача маліцца. Каб прысвячэнне Беззаганнаму Сэрцу Марыі не скончылася на аднаразовым, нават самым афіцыйным прысвячэнні, каб дало пачатак урачыстаму практыкаванню Першых Суботаў Месяца. Няхай вернікі звяртаюцца да сваіх пробашчаў з просьбай аб увядзенні ў сваіх парафіях Першых Суботаў Месяца ў гонар Беззаганнага Сэрца Марыі.”
  • Па-другое. Словы прысвячэння, нават самыя ўрачыстыя, гэта яшчэ не ўсё, трэба ўчынкам выканаць тое, што было абяцана. Патрэбныя ўзаемны клопат, нагадванне, абуджэнне сумленняў. Пра гэта нагадваў нам св. Ян Павел ІІ, калі пасля акту прысвячэння Беззаганнаму Сэрцу Марыі ў Фаціме ў 1982 годзе заклікаў:

„Гэты акт быў адноўлены яшчэ раз. Заклік Марыі не аднаразовы. На Яе заклік трэба адказваць з пакалення ў пакаленне, згодна з кожны раз новымі знакамі часу. Да яго трэба ўвесь час вяртацца. Трэба адказваць на яго кожны раз наноў.”

  • Па-трэцяе. Мінаюць гады, прыходзяць новыя пакаленні і выклікі часу. Таму ўвесь час трэба клапаціцца пра тое, каб быць верным. Пра гэта нагадаў Бэнэдыкт XVI у 2011 годзе пасля пілігрымкі ў Фаціму.

„Папы – ці Пій XII, ці Павел VI, ці Ян Павел II – учынілі вялікія акты даручэння Найсвяцейшай Панне Марыі, і я лічу, што як жэсты адносна чалавецтва, адносна самой Марыі,  яны вельмі важныя. Я лічу, што цяпер вельмі важна зрабіць унутраным гэты акт даручэння, дазволіць, каб ён прасачыўся ў нас, каб выканаўся ў нас”.

  • A таму, няхай з’яднае нас Адна Інтэнцыя, каб мы не толькі памяталі, але чынам выканалі тое, што разам абяцалі, каб заклік Марыі ўкараніўся ў душах вернікаў па ўсім свеце.