Якія абавязкі?

  • Мы прагнем Твайго адкрытага сэрца, таму не кажам пра дакладную форму малітвы ці форму ахвяры і пакуты. Мы не кажам таксама пра вымярэнне дзён тыдня або дакладнай гадзіны. Важна, каб Ты насіў у сваім сэрцы ўказаную Інтэнцыю, каб памятаў пра яе і ў любы час і ў любым месцы напоўніў яе дабром: думкай, словам або ўчынкам.
  • Далучаючыся да малітвы ў Адной Інтэнцыі, ты адкрываеш сэрца, каб, памятаючы, пра Інтэнцыю, зрабіць якое-небудзь дабро. Мы не кажам тут пра нейкую дакладную малітву або форму ахвяры і пакуты. Не кажам пра вымярэнне дзён тыдня або дакладнай гадзіны. Важна, каб ты насіў у сваім сэрцы ўказаную Інтэнцыю, каб памятаў пра яе і ў любы час і ў любым месцы напоўніў яе дабром: думкай, словам або ўчынкам. Няма вызначанай меры; няма мінімуму, а тым больш максімуму. Кожны з нас можа вызначыць сабе нешта іншае, у іншым вымярэнні, у іншым месцы і ўмовах, але заўсёды ўзбуджаючы адну дакладную ІНТЭНЦЫЮ: „Каб Марыя была больш вядомая і ўлюбёная; каб свет пазнаў і выканаў Яе Заклік з Фацімы”.
  • Молячыся аб тым, каб свет выканаў Заклік Маці Божай з Фацімы, мы не можам забыцца, што свет – гэта таксама кожны з нас. Таму гэтая дакладная Інтэнцыя павінна таксама і для нас стаць заклікам і выклікам, каб у будучыні чынам адказаць на просьбу нашай Маці. Мы верым, што супольная малітва будзе крыніцай моцы для іншых, але таксама і для кожнага з нас, якія ствараем супольнасць, з’яднаную адной ІНТЭНЦЫЯЙ.