Якая мэта Круцыяты Адной Інтэнцыі?

Аб’яднанне ўсяго свету пры Беззаганным Сэрцы Марыі ў першыя суботы месяца.

Па-першае. Kруцыята Адной Інтэнцыі з’яўляецца ініцыятывай, якая нараджаецца на падставе Вялікай Фацімскай Навэнны. А таму з самага пачатку мае клопат аб развіцці і паглыбленні фацімскай пабожнасці. Натхненнем з’яўляецца адна падставовая ідэя. “Душой фацімскага паслання з’яўляецца набажэнства да Беззаганнага Сэрца Марыі, і гэтае набажэнства павінна атрымаць іншую вартасць. Гаворка не ідзе пра распаўсюджванне чарговай формы марыйнай пабожнасці, а пра выкананне абавязкаў, якія вынікаюць з акту прысвячэння, каб быць не пасіўным, а актыўным удзельнікам Паслання. А гэта будзе тады, калі мы будзем практыкаваць набажэнства першых суботаў месяца.

Zjednoczenie całej Polski i świata przy Niepokalanym Sercu Maryi w pierwsze soboty miesiąca.

Па-другое. Праз розную форму малітвы, але аднолькавую інтэнцыю „каб Марыя была больш вядомая і ўлюбёная; каб свет пазнаў і выканаў Яе заклік з Фацімы”, Круцыята ставіць наступныя мэты:

  • нястомна нагадваць змест, актуальнасць, а таксама значэнне закліку Маці Божай з Фацімы,
  • дапамагчы аб’яднаць малітоўныя згуртаванні, апостальскія рухі, манаскія супольнасці, парафіі, установы, школы, а таксама вернікаў вакол адной ідэі – важнай для нас усіх,
  • таму вельмі патрэбная няспынная малітва, каб справа, распачатая актам прысвячэння Беззаганнаму Сэрцу Марыі, развівалася праз практыкаванне ў парафіях набажэнства Пяці Першых Суботаў Месяца.

Па-трэцяе. Усведамленне таго, што адбываецца вакол нас не дазваляе быць абыякавымі да слоў с. Луцыі, якія яна скіравала да Яна Паўла ІІ пасля замаху ў 1982 годзе:

„Трэцяя частка таямніцы з’яўляецца сімвалічным аб’яўленнем, якое адносіцца да гэтай часткі Паслання, што здзяйсняецца ў залежнасці ад таго, ці мы прымем просьбы, змешчаныя ў гэтым Пасланні: “Калі людзі прымуць мае жаданні, Расія навернецца і запануе супакой; калі не, яна распаўсюдзіць сваё аблуднае навучанне па ўсім свеце і г.д.” Паколькі мы не прынялі гэтага закліку, змешчанага ў Пасланні, мы з’яўляемся сведкамі яго здзяйснення, а Расія сапраўды заліла свет сваімі памылкамі.”