Што я магу зрабіць дзеля гэтай мэты?

У любы момант зрабі і далучы да гэтай Інтэнцыі якое-небудзь дабро: малітву, ахвяру, пост, утаймаванне.

  • Па-першае. Мы не можам забыцца, што ўсе нашыя духоўныя акты, якія мы робім, маюць значэнне тады, калі з імі звязаная свядомая інтэнцыя. Таму, напрыклад, можна задаць пытанне: ці для таго, каб маліцца, досыць толькі прамаўляць словы, каб пасціцца ў пятніцу, досыць толькі не есці мяса? Калі будзе адсутнічаць інтэнцыя, злучаная з дабром, якое мы робім учынкам, думкай, словам, у нас атрымліваецца нешта, накшталт прыгожага ліста, які не мае адрасату. Таму сутнасцю Круцыяты з’яўляецца свядомае прыняцце інтэнцыі: „Каб Марыя была больш вядомая і каханая; каб свет пазнаў і выканаў Яе Заклік з Фацімы”.
  • Па-другое. Такая форма малітоўнага штурму становіцца магчымай для кожнага без выключэння. З аднаго боку яна адкрывае перад намі новыя гарызонты для малітвы, а з іншага не абмяжоўвае нас у нашых пастанаўленнях і праяўленнях любові да Марыі. Круцыята – гэта запрашэнне да любой – адносна месца, часу і формы – малітвы, пакуты, посту, утаймавання цела, учынкаў міласэрнасці або, напрыклад, ахвяры з таго, што нясе нам штодзённасць, але заўсёды з адной дакладнай інтэнцыяй. Таму сутнасцю справы з’яўляецца засяроджанне не на тым, што і колькі нам трэба зрабіць, а на інтэнцыі, каб насіць яе ў сэрцы, злучыць з якім-небудзь дабром, зробленым з любові да Марыі.
  • Па-трэцяе. Tакі шлях быў нам дадзены Прымасам Тысячагоддзя кс. Кард. Стэфанам Вышынскім.

„Ці ж з малітвай не трэба злучыць, у духу пакуты і ўзнагароды, маленькія ахвяры, утаймаванні, дабраахвотныя абмежаванні і вырачэнні? Аб гэтым нас просіць сама Найсвяцейшая Маці, як у Лурдзе, так і ў Ля Салет, і ў Фаціме! А вы добра ведаеце, колькі можна рабіць плённых ахвяраў, для нашага асабістага, сямейнага і грамадскага дабра! Стрымліванне языка і мовы, выпраўленне пачуццяў да бліжніх, лепшы стыль працы, прафесійная сумленнасць, адмова ад алкагольных напояў і курэння, абмежаванне дадатковых выдаткаў для асабістай прыемнасці. Устрыманне ад залежнасцяў і дрэнных схільнасцяў, якія так часта абыходзяцца такім вялікім коштам, знішчаюць здароўе і сямейны бюджэт – гэта доўгая літанія магчымасцяў для пакуты і ўзнагароды за мора грахоў, якія наносяць шкоду нам усім.”

  • У нас так шмат повадаў, каб рабіць дабро, не накладаючы на сябе дадатковых абавязкаў. Досыць толькі насіць у сэрцы інтэнцыю. А таму, няхай нас з’яднае адна супольная інтэнцыя.