Чаму такая інтэнцыя?

ЗАКЛІК БОГА

  • У 1712  годзе св. Людвік дэ Манфор піша: „Бог прагне, каб Яго Найсвяцейшая Маці была цяпер больш вядомая, больш улюбёная і больш шанаваная, чым калі-кольвечы.”

ПАЎТОРНАЯ ПРОСЬБА БОГА

  • Сфармуляванне, якое ўжыў св. Людвік, было амаль даслоўна паўторанае с. Луцыі праз Марыю ў Фаціме ў 1917 годзе: „Езус жадае выкарыстаць цябе, каб людзі Мяне больш пазналі і палюбілі.”

ВОЛЯ БОЖАЯ

  • Незвычайны сэнс, які вынікае са словаў святога Людвіка, фацімскіх аб’яўленняў, а таксама прагнення Божага Сэрца, з’яўляюцца для нас паказальнікамі шляху. Воля Божая ў тым, каб Маці Яго Сына была больш вядомай і улюбёнай.

„Бог прагне, каб Яго Найсвяцейшая Маці была цяпер больш вядомая, больш улюбёная і больш шанаваная, чым калі-кольвечы.” Гэтыя словы св. Людвіка Грыньёна дэ Манфора накрэсліваюць нешта накшталт цэнтральнай тэмы, якая кіравала ім у напісанні “Трактату аб сапраўдным ушанаванні Найсвяцейшай Дзевы Марыі”

  • А што мы бачым у змесце Паслання з Фацімы? У паведамленні Луцыі наконт аб’яўлення Маці Божай 13 чэрвеня 1917 г. чытаем:

„Я б хацела папрасіць, каб Спадарыня забрала нас у неба.

– Так! Гіяцынту і Францішка Я хутка забяру. Ты, аднак, застанешся тут на нейкі час. Езус хоча выкарыстаць цябе, каб людзі больш Мяне пазналі і палюбілі. Ён хацеў бы ўстанавіць у свеце набажэнства да Майго Беззаганнага Сэрца. Хто яго прыме, таму Я абяцаю збаўленне для аздобы Яго трону”. – “Успаміны с. Луцыі з Фацімы”.

  • Мэта, з якой св. Людвік пісаў Трактат, і пасланне, якое мы атрымалі праз Трох Фацімскіх Пастушкоў, аднолькавыя. Воля Божая ў тым, каб Марыя была больш вядомая і ўлюбёная. Словы, якія ўжыў св. Людвік, амаль даслоўна былі паўтораныя Марыяй у Фаціме. З той розніцай, што св. Людвік піша пра тое, што Марыя павінна быць шанаваная, як ніколі раней, і вызначае ў трактаце форму ўшанавання. У Фаціме таксама ідзе гаворка пра ўшанаванне, але розніца ў тым, што Бог прагне ўстанавіць набажэнства да Беззаганнага Сэрца Марыі, даючы адначасова вельмі дакладную структуру. 

– „Вы бачылі пекла, куды ідуць душы бедных грэшнікаў. Каб іх ратаваць, Бог жадае распаўсюдзіць па свеце набажэнства да Майго Беззаганнага Сэрца. Калі будзе зроблена тое, што Я вам скажу, шмат душаў будзе ўратавана ад пекла і ў свеце запануе супакой.” – Фаціма, 13 ліпеня 1917.

„Распачынаючы Нашу Адгартацыю, мы спасылаемся на рэлігійныя ўрачыстасці, якія святкуюцца ў гэтыя дні ў гонар Маці Божай з Фацімы, у Партугаліі, дзе вялікая колькасць Вернікаў аддае Ёй хвалу за матчынае і літасцівае Сэрца – мы прагнем яшчэ раз нагадаць усім дзецям Касцёла неразрыўную повязь, што існуе паміж духоўным мацярынствам Марыі, якое вельмі добра акрэсленае ў дагматычнай Канстытуціі Lumen gentiumі абавязкамі ўсіх адкупленых адносна Яе як Маці Касцёла. Адносна такога вялікага бляску Яе цнотаў першым абавязкам тых, хто ў Маці Хрыста прызнае дасканалы ўзор Касцёла, з’яўляецца сціслая еднасць з Ёй у падзяке Найвышэйшаму Богу, які ў Марыі ўчыніў вялікія справы дзеля дабра ўсяго чалавецтва. Аднак, гэтага не дастаткова. Існуе яшчэ адзін абавязак для ўсіх Вернікаў. Мы павінны гэтую Служабніцу Пана ахінуць жывым культам хвалы, удзячнасці і любові, таму што, згодна з мудрымі і ласкавымі пастанаўленнямі Бога, Яе дабраахвотная згода і вялікадушнае супрацоўніцтва з планамі Бога ў дужай меры паспрыялі і ўвесь час дапамагаюць збаўленню людзей(33). Таму кожны Вернік можа ад свайго імя паўтараць малітву святога Ансэльма: “Праз Цябе, хвалебная Панна, няхай мы заслужым ласку прыйсці да Езуса, Твайго Сына, які праз Цябе згадзіўся прыйсці да нас.” – Павел VI, Signum Magnum, п. 7.

  • Незвычайны сэнс, які выплывае са словаў св. Людвіка, указанняў Касцёла, а таксама прагнення Божага Сэрца, з’яўляюцца для нас паказальнікамі шляху. Воля Божая ў тым, каб Маці Яго Сына была больш вядомая і ўлюбёная. Ці ж любоў да Бога не выражаецца ў захоўванні Яго прыказанняў? А таму, ці не з’яўляецца прыгожым і неабходным выказаць таксама любоў да Маці праз выконванне Яе парадаў?