Да чаго заклікае Маці Божая?

Заклікі Маці Божай, скіраваныя да свету ў Фаціме. Шлях паратунку для свету.

  • A. Пакута; свядомая інтэнцыя ў малітве, у прыняцці цярпення, а таксама практыкаванні пакутных учынкаў.

„З усяго, што толькі можаце, зрабіце ахвяру як кампенсацыю за грахі, якімі Ён зневажаны і, каб выпрасіць навяртанне грэшнікаў. […] Перш за ўсё прыміце і з падданасцю зносьце ўсе цярпенні, якія Бог вам пашле”. (Анёл – Фаціма – 1916 г.)
 „Ахвяруйцеся за грэшнікаў і часта кажыце, асабліва, калі будзеце складаць ахвяры: “О Езу, раблю гэта з любові да Цябе, за навяртанне грэшнікаў і як кампенсацыю за грахі, учыненыя супраць Беззаганнага Сэрца Марыі”. (Маці Божая – Фаціма – 1917 г.)

  • B. Штодзённая ружанцовая малітва.

„Штодзённа маліцеся на ружанцы”, „Трэба працягваць штодзённа маліцца на ружанцы”. (Маці Божая – Фаціма – 1917 г.)

  • C. Прысвячэнне Беззаганнаму Сэрцу Марыі. Прынамсі раз у год у дзень успаміну Маці Божай Каралевы (22 жніўня).

„Маё Беззаганнае Сэрца будзе тваім прытулкам і шляхам, які прывядзе цябе да Бога”. (Маці Божая – Фаціма – 1917 г.)

  • D. Узнагарода ў пяць першых суботаў месяца; гэта значыць, што з інтэнцыяй, узнагараджальнай Беззаганнаму Сэрцу Марыі, трэба паспавядацца, прыняць св. Камунію, памаліцца адну частку ружанца і зрабіць 15-хвіліннае разважанне.

„Я прыйду, каб прасіць аб прысвячэнні Расіі Майму Беззаганнаму Сэрцу і святой узнагараджальнай Камуніі ў першыя суботы месяца. Калі людзі выканаюць мае жаданні, Расія навернецца і запануе супакой”. (Маці Божая – Фаціма – 1917 г.)
„Скажы ўсім, што Я абяцаю прыйсці на дапамогу ў гадзіну смерці з усімі патрэбнымі ласкамі да тых, хто на працягу пяці месяцаў у першыя суботы […] будзе разам са Мной у інтэнцыі ўзнагароды”. […] Хто гэта зробіць, таму Я абяцаю збаўленне для аздобы Яго трону”. (Maці Божая – Фаціма – 13.06.1917 г.)